120-мм мінамёт 2Б11
120-мм мінамёт 2Б11 «Сані» — мінамёт калібра 120-мм. Распрацаваны ў ЦНДІ «Буравеснік» (Ніжні Ноўгарад) у 1979 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мінамёт 2Б11 уяўляе сабой развіццё канструкцыі палкавога мінамёта ўзору 1943 года — ПМ-43. Асноўнымі новаўвядзеннямі стала выкарыстанне больш сучасных матэрыялаў, якое дазволіла паменшыць агульную масу мінамёта. Зараджанне вырабляецца з дульнага боку. Мінамёт выкананы па класічнай схеме ўяўнага трыкутніка. Казённая частка ўпіраецца ў спецыяльную апорную пліту. Пліта і двухнага ўсталёўваюцца ў грунт. Для прадухілення двайнога зараджання ў некаторых мадыфікацыях на дульным зрэзе усталяваны адмысловы механізм. Сучасная мадыфікацыя 2Б11 мае магчымасць стральбы практычна ўсімі тыпамі артылерыйскіх мін калібра 120-мм, у тым ліку кіраванымі артылерыйскімі мінамі КМ-8 «Грань», акрамя таго час прывядзення мінамёта ў баявое становішча зніжана з 20 хвілін да 1,5—2 хвілін. Мінамёт 2Б11 можа выкарыстоўвацца ў складзе мінамётнага комплексу 2С12 «Сані» з ужываннем колавага ходу для буксіроўкі, а таксама ўсталёўвацца на гусенічныя шасі.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 2Б11 — базавы варыянт;
- 2С12 «Сані» — мінамётны комплекс, у склад якога ўваходзіць транспартная машына 2Ф510 і колавы ход 2Л81 для мінамёта 2Б11.
- «Тунджа-Сані» — самаходны мінамёт на базе МТ-ЛБ, у якасці асноўнага ўзбраення выкарыстоўваецца мінамёты 2Б11, які ўсталёўваецца на корпус цягача;
- Айбат — самаходны мінамёт.
Зноскі
- ↑ ЦАМТО / Новости / Модернизированные минометы поступили на вооружение артиллерийского соединения ЮВО в Адыгее . armstrade.org. Праверана 25 мая 2020.
- ↑ ст. лейтенант Д. Кошкин. Военная промышленность Болгарии // Зарубежное военное обозрение. — 2004. — № 5 (686). — С. 12—16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карпенко А. В., Ганин С. М. 120-мм возимый миномёт 2Б11 (комплекс 2С12 «Сани») // Отечественные бомбомёты и миномёты. Часть 2. — Санкт-Петербург: Гангут, 1997. — 60 с. — С. 38. — ISBN 5-85875-123-7.